Белнафтастрах: канцэпт падарункаў.

Ідэя: афіцыйная гісторыя страхавання Беларусі налічвае каля 170 год. Між тым з даўніны стагоддзяў людзі шукалі спосабы захаваць сябе ад пошасцей і бед. І першымі  імкненнямі “застрахаваць” сябе і сваіх блізкіх на нашых землях было выкарыстанне беларускага арнаменту.

Канцэпт: ЗАСО “Белнафтастрах” з павагай і пашанай ставіцца да традыцый беларускага народа і сёння прапаноўвае самыя надзейныя і дасканалыя метады страхавання жыцця, маёмасць, бізнесу і г.д.

Рэалізацыя: выкарыстанне старажытных сімвалаў-абярогаў пры стварэнні карпаратыўнай  сувенірнай прадукцыі.