Аб кампанii

З часоў палеаліту, калі адна ціхая, але вельмі працавітая малпа зрабіла з каменю трактар, да цяперашніх часоў, калі мы навучыліся выкарыстоўваць нашы трактары, у якасці чаго заўгодна, уласна нават каменя, увесь свет ведае аб нашай самай характэрнай рысе - талерантнасці. Акрамя вышэйзгаданай,  своеасаблівай, але вельмі каларытнай «візітнай карткі», навукоўцы вылучаюць і іншыя духоўныя каштоўнасці нашага народа, сярод якіх працавітасць, любоў да Радзімы, справядлівасць і любоў да свету. Мы, як сапраўдныя беларусы (а значыць, без лішняга і непатрэбнага выпендрожу), рады таму, што нарадзіліся менавіта тут. І безумоўна , з уласцівай толькі нам годнасцю мы стараемся захаваць, а ў некаторых выпадках  і памножыць тыя векавыя каштоўнасці, што засталіся нам ад нашых продкаў і дзякуючы якім мы маем гонар называцца беларусамі.

І ўсё ж у іерархіі каштоўнасцяў адна наша яркая рыса вельмі незаслужана (прынамсі, на погляд стваральнікаў праекта Idze.by) застаецца занядбанай. Гэта - беларускі гумар. Той непаўторны гумар, які прыходзіць да нас у самы няпросты час (а на адсутнасць у нашай гісторыі такіх перыядаў нам сапраўды грэх жаліцца), той бліскучы гумар, які доіць нашых кароў (лепш за суседскіх), запускае рухавікі нашых трактароў, аналізуе перадавіцы нашых газет ... У цэлым, дзякуючы якому мы да гэтага часу жывем  тут і ідзем далей.

Idze.by - падарункі з беларускім гумарам.